Home > Artykuł > Анна ад сеніёраў і святога Мікалая

Анна ад сеніёраў і святога Мікалая

Анна Рамановіч (1949 г. нар.) – беластачанка, настаўніца. Ад 1964 года піша вершы і прозу для дзяцей, моладзі і дарослых. Была старшынёй Настаўніцкага літаратурнага клуба ў Беластоку. Вяла дзіцячыя тэатры і кабарэ для дарсолых, пісала для іх тэксты. Як паэтэса больш вядомая ў Польшчы чым у родым горадзе. Паважае сяброўства, кахае людзей, музыку Шапэна, Вярцінскага і старыя расійскія рамансы. Цэніць мастацтва Дзюрэра і Хэлмонскага. Кахае жывыя кветкі і чалавечую мудрасць. Збірае манеты, маркі і фарфор. Цікавіцца фатаграфіяй. Летам вырошчвае расліны на сваім участку. Восенню стварае паэзію. А зімой стварае ў кухні сапраўды паэтычныя каралеўскія старавы. Маці Галіны і Пшэмыслава. Бабуля Уршулі, Люізы і Марыкі. Цяпер Анна Рамановіч – на заслужанай пенсіі. Надалей кахае тое, што прыгожае і разумнае (прыроду і людзей).

Лаўрэатка 58 літаратурных конкурсаў, аўтарка тэкстаў песень, якія выйшлі на кампакт-дыску і ў магнітафонай версіі пз. «Паяднанне». Перакладвае на польскую мову песні з беларускай і рускай мовы. Свае творы публікавала ў Польскім Радыё Беласток, Леце з Радыё ў Варшаве і Радыё Палёнія ў Чыкага. Друкаваліся між іншым у часопісах: Twórczość Robotników, Nike, Bez Przysłony, Własnym Głosem, Gazeta Współczesna, Pogłosy, Wprost, Dyskusja, Pło-myczek, Miś, Martyria, Kurier Podlaski, Głos Wybrzeża. Андрэй Паінта перакладваў яе творы на нямецкую мову…
У Клубе «Зеніт» у мікрараёне Пяста арганізавала Клуб сеніёра. Раней дзейнічала на Антанюку. Усюды прыцягвала тлумы. І ў Зеніце» арганізавала старэйшым жыхарам і не толькі сустрэчы з мастакамі, пісьменнікамі, разбярамі падляшскай зямлі. Вечарыны на Пяста збіралі не толькі сеніёраў. У апошніх сваіх клубных планах (запісаных у маі пару гадоў таму) мела на ве-расень сустрэчу сваіх баявітых сеніёраў з аўтарамі з нацыянальных меншасцей Беласточчыны. У верасні даведалася, што не будзе мець ужо доступу да клубных залаў разам са сваімі багатымі сустрэчамі, хіба што раз у месяц на паўгадзінкі для старэчаў, бо грошай для яе не будзе, а і праграма была не такая як трэба, бо нашто каму тыя «меншасці». Але на месца Анны Рамановіч былі прыняты дзве асобы – інс-труктары па «зумбе» і «самбе». Як заўважыла Анна Рамановіч, старшыня Рады жыхароў мікра-раёна Пяста, вымерла частка шчырых наведвальнікаў яе мерапрыемстваў, для якіх сустрэчы ў клубе былі нагодай для таго, каб «адблакавацца» – увогуле выйсці з «блёку», павесяліцца, пабачыць людзей, ажыць і забыцца пра ўласную нямогласць і старасць. А вельмі часта былі гэта проста танцы, калі падыгрывалі беларускія гурты, і была нагода крыху распраставаць немаладыя косці. Зузанна Крукоўская, адна з тых, хто сумуе па радасных культурных мерапрыемствах у клубе «Зеніт», з горыччу ўспамінае, як новая кіраўнічка клуба вырвала з-пад яе рукі стол, калі пенсіянеркі рыхтавалі мерапрыемства памагаючы Анне Раманоўскай: – Проста прагнала нас, бо старыя недарэкі павінны сядзець дома. Сказала, што мы смешныя з гэтымі забаўкамі і няма для нас тут месца. Бо мы сваё ўжо адгулялі. Пакрыўдзіла і нас, а найбольш Аню, бо ж яна ўсё жыццё пры культуры і пры людзях».

– Ты не наша, – сказала аднойчы сяброўка па танцах маладзенькай Ані.
Як не наша? Руска. Без свайго месца – з бацькі Аляксандра з Краснаярска, з маці Анны з Навасад каля Ялоўкі (народжанай у Беластоку). Папраўдзе ад бабулі з Навасад, Олі Павільч, і прабабкі Супрунянкі. Ужо бацькі не пачуваліся да сваёй нацыянальнасці, не думалі, кім яны ёсць. Былі ўжо «з места». Яшчэ далёка перад першай вайной Аніны дзяды, патомныя выкшталцоныя інтэлігенты-інжынеры прыехалі з Краснаярска ў Лодзь, і былі першымі, каго пагналі назад у бежанства, ужо з дзецьмі народжанымі і выхаванымі ў Лодзі. Зноў у неўзабаве рэвалюцыйны Краснаярск, у сярэдні клас з верай у адукацыю і культурнае выхаванне. Пра жыццё свайго бацькі, які ў час другой вайны далучыўся да арміі як юнак, Анна хацела б напісаць кнігу – «Агні Енісея». «Крутой парень» некалькі разоў вырываўся смерці, навучыўся выжываць у найбольш неcпрыяльных умовах, і пасля не даваў сабе рады ў мірным жыцці. Завярнуў у галаве сямнаццацігадовай прыгажуні, калі апынуўся ў шматнацыянальным Беластоку. І Аніны і Лёневы бацькі жылі як умелі, маладыя і прыгожыя, поўныя прагай нацешыцца жыццём, з дзецьмі якім здавалася, што яны старэйшыя за іх.
Запісалі былі Аню спачатку на прозвішча дзядоў, Астраповічаў. Папраўдзе невядома было, ці пад сапраўдным прозвішчам запісаўся бацька з маці. Аказалася, ён Сергеев. Рускі. І Аня з гэтым прозвішчам-назначэннем урэшце ўкрочыла ў спелае жы-ццё. «Руская». І з рускім братам Лявонам Сяргеевым. Мелі пакой пры Купецкай вуліцы (Ма-льмэда), у камяніцы дзе жылі людзі розных нацыянальнасцяў. Бацькоў вечна не было дома. «Зайду да Клары – жыдоўкі, пойдзем на Сенны рынак, купім курыцу, папросім каб нам яе забілі, бо ж мы, дзяўчаткі, гэтага не зробім, вернемся дахаты, зварым яе. Клара навучыла мне добра гатаваць. І я наемся, бо ж бацькі па сваіх справах недзе ў горадзе. Тату таксама насіла ў розныя месцы, часам трэба было скрывацца. Адно толькі бацька ведаў – дзіця павінна вучыцца, хадзіць на балет, на спевы, на раяль – так як у іхняй радні, ад пакаленняў культурнай, з добрай грамадскай сферы. І канчаткова мусіў выявіцца як грамадзянін СССР. Пасля Аня як 18-цігадовая мусіла ехаць у савецкае пасольства і вырашыць, якое грамадзянства выбірае. Зараз пасля з’ехала маці, якая наканец апынулася ў Швецыі. Па дарозе, калі Аня правінілася ў бацькоў у нейкай драбязе, выгналі яе з дому – матуру здавала жывучы ў сяброўкі ў Васількаве, аж маці прыгадала яе, калі суседзі сталі пытацца, дзе іх дачка! «Ну жыве там недзе!» – бестурботна ўхмыльнулася маладзіца, якой было ледзь за трыццаць. Аж дзіў бярэ, што ў такіх бестурботных, несур’ёзных, часам іфантыльных бацькоў выхаваліся дзеці – Аня і брат – сур’ёзныя, абавязковыя, пільныя, уважлівыя для іншых, поўныя дабрыні і спагады, шчодрыя і адказныя.

(ciąg dalszy dostępny w wersji drukowanej lub w E-wydaniu Przeglądu Prawosławnego)

Міра Лукша

Odpowiedz