Home > Sami o sobie > Беларуская гавэнда

Беларуская гавэнда

Можна было пачуць гумарыстычныя апавяданні, гісторыі ды легенды – у белліцэі ў Гайнаўцы прайшоў 21 конкурс „Беларуская гавенда”. За званне лепшага „златавуснага” змагаліся вучні пачатковых школаў ды ліцэісты з гайнаў-скага павету, Міхалова, Беластока але і вучні з Вільні. Сярод малодшых удзельнікаў пераважалі казкі ды ле-генды, сярод старэйшых – літаратурныя ды аўтарскія расказы.

– Зацікаўленне нашай гавэндай увесь час вялікае – гаворыць Янка Карчэўскі, стваральнік конкурсу. – За гэтыя 21 выпускаў конкурсу выступілі сотні ўдзельнікаў. У Беларускай гавэндзе, побач аратарскіх умеласцей, важнымі з’яўляюцца інспірацыя і ары-гінальнасць расказаў, творчая вынаходлівасць, а дапамагаюць спантаннасць, жэсты, рэквізіты. Каб добра расказаць, трэба разумець тэкст і ўмець зацікавіць расказам публіку. У многіх выс-тупоўцаў наглядаецца добры кантакт з публікай. Ідэя, зразумела, гэта „жывое слова”, падтрыманне беларускай мовы як літаратурнай, так і дыялектнай на Гайнаўшчыне, на Беласточчыне. Папулярызацыя беларускіх твораў, народных расказаў, легендаў, казак. А таксама вучні развіваюць свае здольнасці выступленняў перад шырэйшай публікай на сцэне.
– Сёлета ў нашым конкурсе прымаюць удзел не толькі вучні гайнаўскага павету, але таксама з Беластока, Міхалова ці Вільні – гаворыць дырэктар белліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук. – Упершыню ў нас міжнародны склад, таму што прынялі ў ім удзел малодшыя вучні з беларускай сярэдняй школы імя Францішка Скарыны ў Вільні, якая з’яўляецца нашым партнёрам у рамках рэалізаванага праекта „Нацыянальныя меншасці – багацце Еўропы” фінансаванага ў рамках праграмы Еўрапейскага саюза Erasmus +. Цешымся, што нашая гавэнда карыстаецца такой папулярнасцю.

– Мы прыехалі з беларуска-моўнай гімназіі імя Францыска Сакрыны ў Вільні – гаворыць настаўніца беларускай мовы Ніна Пяткевіч. – Першы раз мы тут, трошкі хвалюемся, але спадзяемся, што ўсё будзе добра. У нас у школе няма конкурсу такога кшталту, ёсць прымеркаваныя да нейкіх святаў ці падзей, тэматычныя але такой гавэнды няма. Магчыма нешта падобнае ўдасцца сарганізаваць і нам, у сябе ў школе. Тут можам паглядзець, пераняць вопыт.
– Гэты фальклорны празаічны тэкст паўстаў спецыяльна для мяне – гаворыць Даніела Песіна з Вільні. – Люблю расказваць цікавыя а заадно гумарыстычныя гісторыі. Добра сябе ў гэтым адчуваю.
– Для маіх вучняў гэта дэб’ют – гаворыць Ніна Абрамюк, на-стаўніца беларускай мовы ў не-дзяржаўнай пачатковай школе імя святых Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку. – Творы я старалася дабіраць да магчымасцяў вучняў, да іх характару. Мне здаецца, што калі твор спадбаецца самому вучню, тады і спадабаецца публіцы.
– Мы стараемся год у год прыязджаць, сёлета прыехала тры вучаніцы – гаворыць Анджеліна Масальская, настаўніца беларускай мовы ў Комплексе школьна-прадшкольным у Белавежы. – Дзяўчынкі падрыхтавалі вельмі цікавыя і смешныя гавэнды. У нас няма праблемаў, каб заахвоціць вучняў да ўдзелу ў конкурсе, самыя пытаюцца, калі пачнем падрыхоўку. Трошкі цяжей з рэпертуарам, за ўсе гэтыя гады было ўжо шмат розных твораў і расказаў, мы, усё ж такі, стараемся падбіраць гумарыстычныя тэксты.
Пасля конкурсных спаборні-цтваў прайшоў таксама міні-канцэрт калектываў „Знічка” ды „Беларуская гвардыя”.
Арганізатарам Беларускай га-вэнды з’яўляецца Аб’яднанне „Наша школа”, якое дзейнічае пры Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы.
Конкурс беларускай гавенды адбываецца ў дзень роднай мовы, каб падкрэсліць, што беларуская мова ўсё яшчэ з’яўляецца роднай і важнай для шматлікіх вучняў.

Анна Домань
фота аўтарка

You may also like
З Бельска родам
Tut można hawaryć pa naszamu
Święto pieśni i radości
Powrót Hodiego

Odpowiedz