Home > Sami o sobie > Беларус, інжынер, паэт, вандроўнік…

Беларус, інжынер, паэт, вандроўнік…

Дзмітрый Шатыловіч: – Што я беларус, даведаўся я ад свайго бацькі, які навучыў мяне, калі я меў пяць гадоў, чытаць кірыліцу. Мой бацька перад першай сусветнай вайной працаваў на чыгунцы. Пачаткова быў тэлеграфістам, а пасля начальнікам чыгуначнай станцыі ў Грыгораўцах. Падчас першай сусветнай вайны быў вывезены аж за Пецярбург і быў кіраўніком станцыі паміж Пецярбургам і Архангельскам. Усе жыхары вёскі Чаромхі ведалі, што яны праваслаўныя беларусы, хоць чыстай беларускай мовы не ведалі.
У 1939 годзе я закончыў шэсць класаў польскай школы. Пачалася другая сусветная вайна. Далучылі нас да СССР.
Два месяцы я вучыўся ў чыгуначным тэхнікум у Брэсце, ды цяжка было даязджаць у Брэст і пад канец лістапада прынялі мяне ў шосты клас Беларускай сярэдняй школы ў Бельску-Падляшскім і там пачаў вучыцца беларускай мовы.
У 1940 і 1941 годзе я з вучаніцай Бараноўскай, якая прыехала з Беларусі і ведала вельмі добра беларускую мову, ды пры дапамозе настаўніцы беларускай мовы пісалі часта вершы ў школьную насценгазету. Яшчэ меў я пяць месяцаў урокі беларускай мовы ў 1946 годзе ў Беларускай гімназіі ў Бельску-Падляшскім, калі вярнуўся з Бабруйска з Чырвонай Арміі…
У савецкіх школах узровень навучання быў вышэйшы, чым у польскіх, бо ў пятым класе былі ўрокі замежнай мовы (у нас нямецкай), а ў шостым класе вучылі нас алгебры і планіметрыі. У новай школе былі ўрокі беларускай мовы і пасля з Беларусі прыслалі нам падручнікі на беларускай мове для многіх прадметаў, якіх у нас вучылі.
Да чэрвеня 1941 г. я закончыў 7-ы клас гэтай школы і здаваў экзамены з многіх прадметаў на беларускай мове. Пасля ў часы нямецкай акупацыі, калі мяне вывезлі немцы ва Усходнюю Прусію, я там сустракаў беларускія газеты, якія выдавалі ў Берліне немцы для беларусаў.
Калі я вярнуўся быў 9 студзеня 1946 г. з Бабруйска ў Чаромху, як дэмабілізаваны салдат Чырвонай Арміі, мяне прынялі ў чацвёрты клас Беларускай гімназіі і Ліцэя ў Бельску-Падляшкім, які я закончыў ў чэрвені 1946 г. Беларускую гімназію і Ліцэй тады польскія ўлады зліквідавалі і трэба было мне закончыць польскі ліцэй імя Тадэвуша Касцюшкі ў Бельску-Падляшскім. Закончыў я яго ў чэрвені 1948 года.
Калі я закончыў Электратэ-хнічны Інстытут у Ленінградзе ў снежні 1953 г., скіравалі мяне ад 1 сакавіка 1954 г. да працы як магістра інжынера ў Энергетычнае Праектнае Бюро ў Варшаве. У Варшаве я нечакана ў 1956 г. знайшоў газету „Ніву”. Пачаў яе купляць і чытаць. І выслаў ў рэдакцыю „Нівы” свой першы верш „Падляшша”, які быў надрукаваны. Я раней пісаў вершы на беларускай і рускай мове ў школьныя газеты ў 1940-1941 г.г. і 1946 г. Калі надрукавалі мой першы верш ў „Ніве”, пачаў высылаць іншыя вершы ў ,,Ніву”, іх друкавалі і мяне сталі запрашаць на літаратурныя семінары ў рэдакцыю газеты „Нівы”, і так трапіў я на першы з’езд „Белавежы” ў чэрвені 1958 года.
Праца і падарожжы. Працаваў я ў «Энергапраекце» ў Варшаве (1954-1989).
Ад 1973 г. да 1974 г. быў на аўтарскім праектным наглядзе ў Электрастанцыі Тузла ў Югаславіі і амаль тры гады да 1988 г. на аўтарскім праектным наглядзе ў электрастанцыі Бакара ў Індыі, там быў у многіх гарадах.

У 1975 г. я здаў экзамены на гіда замежных экскурсій і польскае турыстычнае Бюро „Ор-біс” пачало высылаць мане ў часы водпускаў і ў час вольны ад працы ў „Энергапраекце” на розныя замежныя экскурсіі з польскімі турыстамі, а па Польшчы з савецкімі турыстамі. Я тады меў права на 30 дзён нармальнага водпуску і дадаткова меў 10 дзён водпуску як ветэран-франтавік. Тады пачаў я пісаць розныя вершы з падарожжа і іх высылаць у рэдакцыю ,,Нівы”. Іх друкавалі і пасля паўстаў з іх зборнік вершаў „Эцюды падарожжа”. Я з польскімі турыстамі аб’ехаў тады Крым, Каўказ. Быў два разы ў Баку, Тбілісі, раз у Ерэвані, у Ташкенце, праехаў аўтобусам з Тбілісі ў Арджанікідзе (цяпер Уладзікаўказ) па Ваеннай грузінскай дарозе, быў у Турцыі, Грэцыі, Балгарыі, Венгрыі, у Літве, Латвіі, Эстоніі…
Адпачываў у Ялце, Сочы, Піцундзе, Сухумі, Батумі, Адэсе, у Малдавіі і ва многіх іншых гарадах. Не лічу Масквы і Ленінграда, дзе быў з турыстамі некалькі раз. З с-ве-цкімі экскурсіямі аб’ехаў многія гарады Польшчы.
Ва Францыі быў я два тыдні ў 1975 г. з жонкай і дачкою прыватна на запрашэнне сваячкі маёй жонкі, унучкі царскага рускага контр-адмірала Анатолія Аляксеевіча Конанава, які ўцёк ва Францыю ад бальшавікоў. У Індыі таксама пабачыў дзесяткі цікавых гарадоў, як Варанасі, Бамбей, Калькута, Дэлі, Агра…
У Непале аглядзеў Катманду.
Усё я напісаў у сваіх ,,Успамінах 1955-1988” і друкаваў у “Czaso-pisie”. Аб маіх прыгодах у Індыі выйшлі мае ўспаміны ў Нью-Йо-рку ў альманаху „Беларус 2016”…
Пасля выхаду на пенсію жыў у Варшаве. Сябра літаратурна- мастацкага аб’яднання „Белавежа”, ганаровы сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Дэбютаваў на старонках „Нівы” ў 1957 г.
Пісаў на беларускай і польскай мовах. Апублікаваў зборнікі вершаў м.інш. „Эцюды падарожжа”, „Маё Падляшша”, „Хвалі часу”, „Вясёлка над імглою”, „Струмені лёсу”, „Асеннія промні”, „Янтарныя віры”, „Гронкі надзеі”, „Ліхтар уражанняў”, „Подых хвілін”, „У ціхай лагуне”, „Забытая паляна”, „Вясновы гай”, „Сляды на Зямлі” і ў перакладзе на польскую мову ,,Rezonanse pamięci”, „Patos jesienny” i „Echa wrażeń” і кнігі ўспамінаў (апошняя ў 2019 г.). У кнігах „У новай айчыне”, „Пакаленне вайны”, „Час трывогі і надзеі” выдадзеных „Нівай” у Беластоку сабраны яго ўспаміны да 1955 года і ў 2014 г. „Часопісам” у Беластоку выданы „Успаміны 1955-1988” Дзмітрыя Шатыловіча, якія друкаваліся ў „Часопісе”. У альманаху «Беларус 2010”, альманаху „Беларус 2012” і альманаху „Беларус 2013”, якія выйшлі ў Нью-Йорку, надрукаваны яго вершы і ўспаміны з 1944 і 1945 гадоў. Вершы Дзмітрыя Шатыловіча надрукаваны ў дзесятках „Беларускіх календароў» БГКТ, у беларускіх альманахах „Белавежы», у „Тэрмапілах” і ў „Annus Albaruthenicus”…

запісала Міра Лукша

фота Міры Лукшы

You may also like
З Бельска родам
Tut można hawaryć pa naszamu
Беларуская гавэнда
Święto pieśni i radości

Odpowiedz