Home > Sami o sobie > Яну Чыквіну восемдзесят

Яну Чыквіну восемдзесят

Янку Чыквіна, народжанага 18 траўня 1940 года ў Дубічах-Царкоўных, адкрыў у Бельскім белліцэі галоўны рэдкатар «Нівы» і бацька «Белавежы» Георгій Валкавыцкі. Пад яго цёплай рукой, строгай ды неназойлівай, вылупляліся ў канцы пяцідзеятых і пазней белавежскія птушаняты, якія вастрылі свае пёры нс старонках «Нівы», на сутрэчах-семінарах. Трапіў нават на першую, заснвальніцкую сустрэчу Беларускага літаратурнага аб’яднання 8 чэрвеня 1958 года ў Беластоку, 60 гадоў таму. І так малады летуценны Янка, Іван, хаваўшыся часам пад вельмі паэтычнымі псеўданімамі, як і звыклася ў беларускай літаратуры, будучы вядомы паэт, рупілтвы і натхнёны літаратуразнавец, рэдактар і выдавец, пачаў ад прозы дэбютаваў у 1957 годзе, як Янка Дубіцкі. Татулька белавежцаў меркаваў, што вырасце з яго добры празаік. Але не дачакаўся радаснага юбілею, які спраўлялі яго ўжо добра пасівелыя вучні і дзеці. Пра іх і вядуцца лекцыі ва ўніверсітэтах, між іншым пра паэзію Янкі Чыквіна і яго навуковую дзейнасць. А найбольшю радасць напэўна галоўнаму Лесуну Зубрыцкаму прынёс бы… кніжны празатарскі дэбют… 78-гадовага Яна Чыккіна, ад 1989 года страшыні БЛА «Белавежа», рэдактара гадавіка «Тэрмапілы» (выдаецца з 1998 г.), прафесара Універсіэта ў Беластоку, чальца ПЭН-клуба, Саюза польскіх пісьменнікаў і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтара дзесяткаў паэтычных і даследчыцкіх тамоў, між іншым: «Іду» (1969), «Святая студня» (1970), «Неспакой» (1977), «Светлы міг» (1989), «Кругавая чара» (1992), «Свет першы і апошні» (1997), «Крэйдавае кола» (2002), «Жменя пяску» (2008), «Адно жыццё. Выбранае» (2009), «На беразе Дубіч-Царкоўных» (2010), «Здарылася быць» (2015)… Выйшлі між іншым дзве кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў Яна Чыквіна: “Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа” (1997) і “Па прызванні і абавязку” (2005 г.). Між іншым з’яўляецца аўтарам зборніка выбраных перакладаў на беларускую мову з 54-х польскіх паэтаў ХХ ст., што аб’яднаны ў кнізе “Лісце срэбнай таполі”… Жыве ён у старадаўнім БельскуПадляшскім, якога час спрыяе хіба ж спелай, нетаропкай, разумнай прозе, не толькі паэзіі.

Міра Лукша, фота аўтаркі

Odpowiedz