Home > Sami o sobie > Моцнае лякарства – лісічка

Моцнае лякарства – лісічка

Ці хто задумваўся, чаму лісічкі ніколі не бываюць чарвівыя? Усё вельмі проста, гэтыя грыбы ўтрымліваюць рэчыва хіноманнозу, якой не пераносяць жучкі, чарвячкі і нават гельмінты ўсіх відаў. Рэчыва гэтае капрызнае, цеплавую апрацоўку не выносіць, руйнуецца пры тэмпературы 50 градусаў. Пры халоднай засолцы яго разбурае соль. Значыць, прымаць лісічку трэба ў выглядзе сухога парашку, у капсулах або настоеную на гарэлцы ці віне. Хіноманноза ў лісічкі – абсалютна натуральнае рэчыва, не выклікае пабочных дзеянняў і знішчае паразітаў і іх яйкі, у адрозненне ад прэпаратаў «Вермокс» або «Пірантэль», якія дзейнічаюць толькі на палову саспелых асобін. Другое актыўнае рэчыва лісічак – эргастэрол, эфектыўна ўздзейнічае на ферменты печані. Яго ўжываюць пры яе ачышчэнні. Траметаналінавая кіслата паспяхова дзейнічае на вірусы гепатыту.

Настойка

1 сталовую лыжку высушаных і раздробненых у парашок лісічак заліваюць 200 мл гарэлкі і настойваюць 10 дзён, штодня памешваючы. Не фільтраваць, перад ужываннем узбоўтаць і піць з асадкам.

Пры паразітарных інвазіях – па 2 чайныя лыжачкі ўвечары перад сном на працягу 20 дзён; пры захворванні печані (атлусценне, гемангіёмы, цыроз), падстраўнікавай залозы – па 1 чайнай лыжачцы штодня ўвечары 3-4 месяцы; пры гепатыце – па 1 чайнай лыжачцы раніцай і ўвечары на працягу 4 месяцаў; для ачышчэння печані – па 2 чайныя лыжачкі ўвечары 15 дзён.

У натуральнай медыцыне лісічкам цаны няма. Яны валодаюць проціракавым і імунастымулюючым дзеяннем, дапамагаюць пры запаленчых захворваннях, а вітаміны А ў іх у некалькі разоў больш, чым у моркве. Таму ў Кітаі прэпараты з лісічак выкарыстоўваюць для карэкцыі зроку і лячэння курынай слепаты.

(лук)

Odpowiedz