– Не буду гэтага чытаць, бо гэта балбатня якая абгрунтоўвае ўмяшанне прагных леснікоў у жыццё першабытнай пушчы! – інфармавала мяне адна з нашых экаложак. – Яны сякуць лес, кажучы што ваююць з караедам, набіваюць сабе кашалёк!
– Гэта такія ж ідыятызмы, такі як тлумачэнне катастрофы пад Смаленскай выхлапамі самалётаў і штучнымі хмарамі, а ў выніку выбухам!
– Ты ў тваіх тэкстах вядзеш палітыку таго эколага толькі з матурай ды маніпулюеш што слова, пішучы ў чужамоўі «спантаннае» збіранне галасоў у абарону працы леснікоў, «(не)залежныя эксперты, вядома, ад дзяржлясоў, «таямнічая група ад дзяржлясоў», «вынаходзяць» дарогі ў пушчы паўз якія можна зрэзваць паражаныя караедам дрэвы, калі тыя дарогі-трыбы маюць па чатырыста гадоў! Уводзіш у зман чытачоў! Маніпулюеш!
– А ты лепш пачытай, што яны думаюць аб гэтых паганых лесніках у сваіх каментарах !
– А ты чаму не пайшоў на дыскусію ў «Фаме» ў Беластоку паміж леснікамі і эколагамі? Баішся, што паявяцца ў цябе сумненні?
– А пані павінна больш дбаць аб чысціню польскай мовы, пішучы пра чысціню асяроддзя! Робіш пані здымак над пнём голай пасля караеда старадаўняй елкі, і пішаш, што гэта што кару спецыяльна ад гэтага… дуба пакінулі дрывасекі ў пушчы, для яшчэ большага разводу караеда?!
Як хутка можна зманіпуляваць чытача, слухача. Шчырага любіцеля роднай прыроды. Які турбуецца яе станам. Веруючага ў тое, што ёсць людзі сумленныя, бескарысныя і справядлівыя. Які хоча каб пушча была першабытнай, але і каб мог туды з’ездзіць з дзецьмі, палюбавацца ёю. І каб яна засталася для наступных пакаленняў. Але каб не насаджваць у ёй новых дрэў, бо ж гэта не плантацыя. Няхай сабе яна жыве сваім жыццём, бо і чарвячок гэта жывая істота. Хай і гэты караед, што тысячамі валіць найвялікшыя ў свеце арганізмы. Магутныя Дрэвы.
Добры чалавек гатовы бегчы і сам павіснуць на тым дрэве за справядлівасць. Прышпіліцца да магутнай і небяспечнай машыны. Кінуцца пад гусеніцы. Што, небяспечна? Што нельга так сабе ўваходзіць сюды, дзе працуюць такія машыны і валяцца дрэвы? Мы ж чытаем, што «Пакаранне за высечку Белавежскай штораз бліжэй. Ужо ёсць заява Еўрапейскай камісіі».
Не зусім гэта так, бо зялёныя чытачы праз момант пачынаюць бесіцца. Чаму маўчыць прэм’ер? Чаму не пакарае злачынцаў?
Як падавалі былі прэсавыя службы Еўрапейскай камісіі, яе ўпаўнаважаная па справе ў Еўрапейскім судзе – Катарына Герман падала між іншым прапанову накладання фінансавых санкцый на Польшчу. З таго моманту, калі Польшча будзе паведамлена пра тое, што тая прапанова атрымана, будзе мець чатыры працоўныя дні, каб адказаць на яе. На дадзены момант не было інфармацыі аб тым, ці гэта ўжо адбылося, і якое высокае магло б быць тое пакаранне. Але пакаранне будзе напэўна – запэўніваў чытачоў газеты перакананы ў сваёй праваце журналіст.
(ciąg dalszy dostępny w wersji drukowanej lub w E-wydaniu Przeglądu Prawosławnego)
Міра Лукша
фото аўтаркi