Home > Sami o sobie > Мёд ды вада – і пройдзе бяда

Мёд ды вада – і пройдзе бяда

Адну чайную лыжачку мёду развядзі ў шклянцы сырой вады. Атрымаецца 30% раствор мёду, які па складзе ідэнтычны плазме крыві. Мёд у сырой вадзе фармуе кластарныя сувязі (структуруе яе). Гэта павышае яе гаючыя ўласцівасці. Мядовая вада засвойваецца арганізмам хутка і цалкам.

Эфект мядовай вады: нармалізуецца страваванне; паляпшаецца праца ўсіх звёнаў страўнікава-кішачнага тракту; павышаецца імунітэт; праходзяць хранічныя катары, бранхіты, радзее і выходзіць слізь з лёгкіх (натуральным шляхам – праз кішэчнік); пераварваюцца завалы ў кішэчніку, раствараюцца калавыя масы; ачышчаецца кішэчнік. Месца лакалізацыі калавых камянёў знаходзіцца ў вобласці стану. Таму першы час прыёму мядовай вады адзначаюцца выпадкамі павелічэння аб’ёму таліі. Але гэта не павінна вас палохаць. Тлумачэнне простае: калавыя камяні набраклі, сталі мяккімі і пачынаюць выходзіць з арганізму. Адбываецца чыстка ўсяго арганізму на клеткавым узроўні. Павышаецца антыбактэрыяльны, супрацьвірусны і супрацьгрыбковы эфект. Нармалізуецца праца тоўстай кішкі. Гэта добры сродак для аднаўлення мікрафлоры кішэчніка і ліквідацыі дысбактэрыёзу. Праходзіць энурэз (mimowolne moczenie). Мёд гіграскапічны, збірае ваду, таму ныркі і мачавы пухір ноччу разгружаюцца і адпачываюць.

Мядовую ваду ў лячэбнапрафілактычных мэтах трэба піць раніцай нашча. Шклянку мядовай вады трэба выпіць залпам (od razu). Гэта вельмі важна. Сфінктэр страўніка адразу ж адкрыецца, і вадкасць трапляе ў кішэчнік, пасля чаго ўбіраецца ў кроў.

Мядовай вадой праціраюць твар. Яна сілкуе скуру, робіць яе мяккай, аксаміцістай і пяшчотнай. Гэта натуральная касметыка. Самая старажытная і самая сучасная адначасова!

Выяўлена, што сумесь мёду і карыцы вылечвае большасць захворванняў. Старажытная медыцына выкарыстоўвала мёд стагоддзямі. Сучасныя навукоўцы таксама прызнаюць мёд у якасці вельмі эфектыўнага сродку для лячэння ўсіх відаў захворванняў, прычым без якіхнебудзь ускладненняў. Сучасная навука кажа, што хоць мёд і салодкі, прыём яго ў пэўнай дозе ў якасці леку не прыносіць шкоды дыябетыкам.

Канадскі часопіс «Тыднёвік сусветных навін» ад 17 студзеня 1995 года надрукаваў пералік хвароб, для лячэння якіх, па сцвярджэнні заходніх навукоўцаў, можа быць выкарыстана сумесь мёду і карыцы. УВАГА: мёд павінен быць натуральным, сырым і непастэрызаваным. Калі на этыкетцы напісана: Чысты (PURE) – гэта хутчэй за ўсё пастэрызаваны мёд. Лепш за ўсё купляць толькі мёд, на этыкетцы якога напісана: сыры (RAW) або непастэрызаваны. Розніца ў тым, што пастэрызацыя мёду нейтралізуе ў ім усё ферменты.

Зніжэнне вагі. Штодня раніцай за паўгадзіны да сняданку на галодны страўнік і на ноч перад сном, піць сумесь мёду з карыцай (змолатай), папярэдне заваранай ў кубку кіпеню. Калі прымаць сумесь рэгулярна, гэта знізіць вагу нават самага тоўстага чалавека. Таксама рэгулярны прыём гэтай сумесі не дазваляе тлушчу акумуліравацца.

Пахудзенне. Сумесь рыхтуецца ўвечары перад сном. 1. 1 частка карыцы на 2 часткі сырога мёду, 1/2 ч. л. карыцы на 1 ч. л. мёду рэкамендуецца, хоць можна выкарыстоўваць большую ці меншую колькасць, захоўваючы прапорцыю 1: 2. Так што, напрыклад: 1 ч. л. карыцы на 2 ч. л. мёду. 2. Закіпяціць 1 кубак вады. 3. Заліць карыцу і накрыць на 1/2 гадзіны, каб настаялася. 4. Дадаць мёд, калі сумесь астыне. Высокая тэмпература разбурае ферменты і іншыя карысныя ўласцівасці сырога мёду! 5. Піць 1/2 частку сумесі проста перад сном. Другую палову накрыць вечкам і паставіць у халадзільнік. 6. Раніцай выпіць астатнюю палову з кубка, не разаграваць! Піць толькі ў астуджаным выглядзе або пакаёвай тэмпературы. Не дадавайце нічога да гэтага рэцэпту. Ні лімону, ні воцату. Няма неабходнасці піць сумесь часцей. Яна дзейнічае толькі на галодны страўнік і асабліва на ноч. Гэта дапамагае амаль усім. Аб’ём таліі памяншаецца і меншае вага. Гэтая праграма прыводзіць да значнага звузення таліі, але да пэўнага моманту, калі ўжо не трэба худзець далей. Гэта адбываецца таму, што карыца з мёдам вырабляе ачышчальны эфект на стрававальны тракт і знішчае паразіты і іншыя грыбкі і бактэрыі, якія запавольваюць страваванне. Як толькі гэта ўсё будзе ачышчана, хутчэй за ўсё худзенне прыпыніцца.

Хваробы сэрца. Штодня ежце на сняданак хлеб, нашмараваны замест джэму пастай з мёду і пудры карыцы. Гэта зніжае ўзровень халестэрыну ў артэрыях і ратуе чалавека ад інфаркту. Нават тыя, у якіх ужо быў інфаркт, могуць паменшыць рызыку паўторнага інфаркту.

Рэгулярнае ўжыванне мёду з карыцай паляпшае дыханне і умацоўвае цягліцу сэрца. У некаторых дамах састарэлых Амерыкі і Канады рэгулярны прыём сумесі мёду і карыцы пацыентамі прыкметна палепшыў стан вен і артэрый.

Слабасць: Нядаўнія даследаванні паказалі, што ўтрыманне цукру ў мёдзе хутчэй карысна, чым шкодна для падтрымання сіл. У пажылых людзей, якія прымаюць мёд і карыцу ў роўных прапорцыях, паляпшаецца канцэнтрацыя ўвагі і рухомасць. Доктар Мілтан, які праводзіў даследаванні, кажа, што штодзённы прыём паў сталовай лыжкі мёду з даданнем карыцы ў шклянцы вады, з раніцы нашча і пасля паўдня, прыкладна ў 15: 00, калі жыццёвыя функцыі арганізму пачынаюць зніжацца, павышае жыццёвыя функцыі на працягу некалькіх тыдняў.

(ciąg dalszy dostępny w wersji drukowanej lub w E-wydaniu Przeglądu Prawosławnego)

(лук)

fot. dietetycy.org.pl

Odpowiedz