Home > Sami o sobie > Без хіміі і для ўсёй сям’і

Без хіміі і для ўсёй сям’і

Можна было даведацца, як рабіць мясныя стравы ды як харчаваліся нашыя дзяды. У вёсцы Барысаўка на Гайнаўшчыне праходзілі майстаркласы здаровага харчавання ў рамках праекту „Дыета Барыса”. Жыхары вёскі ды навакольных мясцовасцей супольна вучыліся, як карыстаца зёлкамі, як рыхтаваць мяса, каўбасу, сустракаліся з псыхадыетэтыкам ды збиралі кухонныя рэцэпты ад найстрэйшых гаспадыняў.

– М’яса круцілі, добра змяшалі каб каўбаска была смачная – гаворыць Галіна Попко. – У прыгатаванні каўбас усё рабілася ўручную. Вось і называюць іх „пальцам пханыя”. Для каўбас бралі тонкія свіныя кішкі, чысцілі, вымочвалі. Галоўнае – рабіць усё акуратна, каб не парваць, так і мы тут у час нашых майстаркласаў рабілі. Bэндзілі шынкі, паляндвіцы, бочкі, рабілі мы таксама смальчык.

– Цешымся, што праект так добра атрымаўся – гаворыць Міраслаў Мацеюк з Аб’яднання Сімпатыкаў Вёскі Барысаўка. – Шмат людзей прыняло ўдзел у ім, мы гэтага нават не чакалі. Калі мы збиралі рэцэпты ад жыхароў вёскі самыя даведаліся, як нашыя бабулі выраблялі мяса ды каўбасу а зараз, калі ўсе гэтыя рэцэпты ёсць на сайце нашага аб’яднання, бачым колькі людзей гэта цікавіць. Старэйшыя расказвалі як рабілі гэта даўней, а малодшыя гаспадыі, як рыхтуюць мяса зараз. Пры кожным прадукце была таксама дэгустацыя. Нездарма, тое, што падрыхтуеш сам, гарантуе толькі лепшыя інгрэдыенты і прыправы без хіміі. На пачатку праекту мы былі з экскурсіяў у „Ziołowym Zakątku” у Корыцінах, там вучыліся, якія зёлкі ды травы выкарыстоўваць да мяса. Нашы гаспадары і гаспадыні рабілі м.ін. сальцісон, паштэт, крывяную каўбаску і вэнджанае мяса, варанае мяса ў слоіках.

– Вельмі добра, што нешта ў нашай Барысаўцы дзеецца – гаворыць солтыс вёскі, Гэлена Сцяпанюк. – Падчас праекту сустракаліся старэйшыя і малодшыя жыхары, была супольная праца і шмат радасці. Хацелася б, каб такія ініцыятыы былі надалей у нас.

– Я прыходзіла і дапамагала – гаворыць Марыся Секаноўская. – Кроілі, мясілі, зёлкі дадавалі, напіхалі, ажно каўбаса была гатова каб яе вэндзіць. Кожна гаспадыня мае свае ўласныя рэцэпты і для мяне было цікавым, хто і чаго як дадае да мяса. Прaект вельмі цікавы і вельмі карысны, тым больш, што была і сустрэча з псіхадыетолагам, прыехала да нас дохтар Анна Кучкін з Беластока, ад якой мы даведаліся, якія прадукты купляць у крамах і на што звяртаць увагу.

(ciąg dalszy dostępny w wersji drukowanej lub w E-wydaniu Przeglądu Prawosławnego)

Анна Домань

фота аўтарка

Odpowiedz