Home > Sami o sobie > Беларуская асвета ў Беластоку

Беларуская асвета ў Беластоку

Найбольшым горадам па колькасці пражываючых беларусаў у Польшчы з’яўляецца сталіца Падляшскага ваяводства – Беласток. Некалькі дзесяткаў тысяч прыхаджан адзінаццаці праваслаўных цэркваў Беластока – у большасці карэнныя беларусы з Падляшша. Жыве тут таксама шмат каталікоў родам з Сакольшчыны, але яны сваіх беларускіх каранёў у большасці не свядомыя.

Да часу палітычных пераменаў беларусам Беластока не ўдавалася дабіцца навучання дзяцей роднай мове. І толькі напачатку 1990-ых гадоў ініцыятыва пачала разгортвацца. У 1995 г., па ініцыятыве бацькоў, пры Самаўрадавым прадшколлі нр 14 стварылася беларуская. Бацькі вельмі актыўна ўключыліся ў педагагічны працэс прадшколля, удзельнічаючы ў тэатральных пастаноўках і іншых формах працы. Дзякуючы бацькам і дасканалай кадры, запанаваў тут сапраўдны, беларускі дух. Адораныя музычна выхавацельніцы стварылі з дзяцей калектыў «Вясёлка», які ў 2010 г. запісаў падвойны альбом з песнямі. Самі настаўніцы стварылі таксама вакальны калектыў «Світанак». Установай кіруе Лукія Неміровіч, калісь актыўная дзеячка Брацтва праваслаўнай моладзі. Цяпер у прадшколлі пад сто дзяцей.

Два гады пасля заснавання беларускіх групаў Прадшколля нр 14, навучанне беларускай мове пачалося пры Пачатковай школе нр 4 у Беластоку. Гэта была таксама ініцыятыва бацькоў беларускіх дзяцей. Абавязкі настаўніка прыняла на сябе Аліна Ваўранюк, родам з Бельска Падляшскага, дзе праявілася як выдатны педагог з інавацыйнымі метадамі працы. Апрача праграмнага навучання, настаўніца развівала ў дзяцей тэатральныя, музычныя і рукадзельныя таленты. Пры школе пачала дзейнасць беларуская група «Гульня ў тэатр», музычныя калектывы, арганізаваліся летнікімайстаркласы ды экскурсіі на Беларусь. Настаўніца рыхтуе дзецям арыгінальныя дапаможнікі, якімі, праз выданні, дзеліцца з іншымі настаўнікамі («Лемантар», «Кругагод», «Алфавіт» і інш.).

З часам навучанне беларускай мове ў Беластоку арганізавалася яшчэ ў некалькіх школах – Гімназіі нр 7, Ліцэі нр 3, а таксама праваслаўнай школе св. Кірыла і Мяфодзія, дзе праводзяцца з дзяцьмі цікавыя, пазаўрочныя формы беларускай адукацыі. Цяпер у Беластоку роднай мове навучаецца звыш 300 дзяцей і моладзі.

(ciąg dalszy dostępny w wersji drukowanej lub w e-wydaniu Przeglądu Prawosławnego)

Дарафей Фіонік

Odpowiedz