Home > Sami o sobie > Лаўровы ліст не толькі ў вянок

Лаўровы ліст не толькі ў вянок

Лаўровы ліст вядомы як лекавая расліна і выкарыстоўваецца ў медыцыне ад старажытных часоў. Змяшчае эфірны алей багаты вокісламі (цінеоль), фенолам, метылам, эфірамі (эстрагол, энгенол), пекцінамі, дубільнымі рэчывамі, жывіцамі і горкім рэчывам (лактон). Мае ветрогонныя, патагонныя, адхарквальныя, дэтаксікацыйныя і антывірусныя ўласцівасці. У дадатак да ежы спрыяе страваванню, эфектыўна выкарыстоўваецца для лячэння анарэксіі, грыпу, прастуды, захворванняў нервовай сістэмы, праблем са страваваннем, кішачнымі інфекцыямі, запаленнем поласці рота і рэўматызмам. Лаўровы алей карысны для лячэння насавых пазух (інгаляцыі), мікозу – грыбкоў ступакоў, перхаці, паражэнняў скуры і псарыязу (лушчыцы).

Лячэнне захворванняў органаў стрававання: дадай да прыгатаванай ежы або жуй лаўровы ліст перад ежай.

На пахмелле («кац») або атручанне: настойвай накрытыя 20 лаўровых лістоў у шклянцы вады на працягу 20 хвілін. Выпі.

Інфекцыя дзясен, ахрыпласць, страта голасу: звары 10 лістоў у шклянцы вады, прамывай рот.

Грып і бранхіт: вымач 4 лаўровыя лісты і апельсінавую цэдру ў літры вады. Пі падчас хваробы. Зніжае жар, галаўны боль, і дадае энергіі.

Бранхіт і кашаль: звары больш дзесятка лістоў, а затым пакладзі іх на грудзі і накрый ручніком.

Болі ў страўніку, а таксама нервовыя – рэцэпт святой Хільдэгарды. Звары некалькі лаўровых лістоў у палове шклянкі сухога ці паўсухога чырвонага віна. Пі невялікімі глыткамі.

(ciąg dalszy dostępny w wersji drukowanej lub w E-wydaniu Przeglądu Prawosławnego)

(Лук)

Odpowiedz