Home > Sami o sobie > Tut można hawaryć pa naszamu

Tut można hawaryć pa naszamu

Беларускі ўзор ды словы „Тут можна гаварыць на нашаму” – на звычайнай драўлянай кухоннай досцы. Беластоцкі цясляр Андрэй Паплаўскі спалучае традыцыю з сучаснасцю. Шмат сапраўдных цудаў можна пабачыць у яго майстэрні. А яшчэ і прыдбаць рэч, якая моцна спадабаяся…

– Вяртаюся да традыцыі, але карыстаюся сучаснымі тэхналогіямі – кажа Андрэй Паплаўскі. – Кожны хлопец пачынае ад таго, што круціцца вакол дзеда ці бацькі, які нешта там робіць па дрэве, спадабалася мне, далей была школа-ліцэй з цяслярскім профілям. Праз нейкі час я не займаўся гэтым а пасля падумаў, што можна рабіць не толькі традыцыйную меблю але нешта адмысловага і заадно зберагаць традыцыю, нагадваць старэйшым і малодшым пра яе.
Дрэва ёсць цікавае, паколькі няма адзінакавай доскі, так я і аднайшоў сваё месца.
Моцна атаясамліваюся з Падляшшам, беларускай культурай, рэгіёнам, адтуль і маё натхненне, узоры, працы. Ствараю не толькі доскі з напісамі але і ажуры, іконы, адмысловую меблю, нават завушнікі і бранзалеты для жанчынаў. Карыстаючыся новымі тэхналогіямі можна традыцыйныя працы народных майстроў перамяніць у нешта інашае, але таксама незвычайнае. Увець час шукаю, душою адчуваю сябе „маладым”, хачу дайсці са сваімі ідэямі і працамі і да маладога пакалення.

Канцэпцыя паўстае ў галаве, пасля пераношу гэта ў камп’ютар а далей ёсць спецыяльныя машыны, якія робяць усю справу. Звычайна ёсць так, што прыходзяць людзі і гавораць, каб я нешта выдумаў для іх, паколькі бачылі мае працы і ім спадабаліся.
Сапраўды у майстэрні Андрэя, якая знаходзіцца па вуліцы Новы Свет 7 у Беластоку, „барадатага цясляра – stolarz brodaty”, як называецца яго прафесійная мянушка, можна знайсці сапраўдныя шэдэўры. Ён таксама аднаўляе драўляную аздобу на старых вясковых хатах, стварае сучасныя мастацкія праекты.
Я многа чытаў пра драўляную архітэктуру Падляшша, асабліва пра хатнія вонкавыя ўпрыгожанні. З фотаапаратам наведваю пад-ляшскія вёскі і там таксама знаходжу натхненне. А доскі ці дрэва? Шмат іх на панадворках людзей, купляю, часта нехта падаруе… Цяпер вяртаецца мода на хаты з драўлянымі адзобамі. На жаль, гэта ў людзей, якія прыехалі на падляшскія вёскі а не карэнныя жыхары, хаця і „нашыя” ведаюць, што трэба зберагаць свае традыцыі. Хацелася б, каб маладыя людзі больш звярталі на гэта ўвагу, каб традыцыя была жывая, каб не саромеліся гаварыць на мове продкаў, па нашаму. Маем чым пахваліцца!
Андрэй Паплаўскі гэта таксама музыка, гітарыст ды вака-ліст беларускіх калектываў, м.ін. Os-trov, Rima. У майстэрні мае сваю гітару і музыка спадарожнічае яму ў працы.
Дзякуючы творчым ідэям Андрэя Паплаўскага, яго тале-навітым рукам, працягваецца традыцыя, ствараюцца сапраў-дныя шэдэўры. А значыць, за-хоўваецца і наша спадчына!

Анна Пятроўская
фота аўтарка

Warto przeczytać
З Бельска родам
Беларуская гавэнда
Święto pieśni i radości
Powrót Hodiego

Odpowiedz